За сінявокую, за Беларусь
22 снежня ў Драчаўской базавай школе стартаваў патрыятычны праект " За сінявокую, за Беларусь".
У рамках праекта адбылася сустрэча з народным фальклорным калектывам " Палескія крыніцы "з вёскі Восава Для вучняў было падрыхтавана прадстаўленне калектыва, яго ўдзельнікаў, гісторыі, набыткаў духоўнай спадчыны, праведзены майстар- клас " Танцуем народныя танцы нашага краю". Эстафету прыняла добра вядомая група " Ваколіца, што на Салігоршчыне" з вёскі Махнавічы. Гучала шмат цёплых, душэўных песень. Спявалі разам дарослыя і дзеці. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, шчырай, ёмкай. Вялікі дзякуй суседзям! Пажадаем ім поспехаў! Будзем чакаць новых старонак праекта.