РУС БЕЛ ENG

Літаратурнае падарожжа па творах Уладзіміра Ягоўдзіка “Свет дзівос”

10.01.2023

Мэта: пазнаёміць вучняў з творчасцю пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка; садзейнічаць замацаванню ведаў малодшых школьнікаў аб разнастайнасці рэдкіх жывёл, птушак,кветак, якія занесены у Чырвоную кнігу Беларусі праз творы Уладзіміра Ягоўдзіка; развіваць цікавасць да чытаняя  твораў беларускага пісьменніка; выхоўваць любоў да прыроды, цікавасці да свету жывых істот.

Задачы: фарміраваць у вучняў уменне працаваць з кнігай, пашырыць веды аб птушках і дзікіх жывёлах,узбагачаць слоўнікавы запас вучняў,развіваць цікавась да пазнавальнай і чытацкай  дзейнасці.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, выстава кніг, чароўнае дрэва. Запіс музыкі “Спеў птушак”, песня “ Паравозік плюх”,(мінусоўка), песня самалёцік (мінусоўка), песня “Лыжная прогулка “ , музыка Ю.Чычкова

, А Яронава “Лошадка”

 

Добры дзень !

Сёння мы з вамі адправімся у падарожжа “Свет дзівос”

-Я спадзяюся, што гэтае падарожжа прынясе вам новыя веды, а значыць і новыя радасці.Перш чым адправіцца ў наша падарожжа паслухаем спеў птушак. (гучыць  гуказапіс спеваў птушак)

Слайд 1

         

(Дзеці становяцца адзін за адным і пад вясёлую музыку “ Паравозік плюх” апраўляюцца ў падарожжа”)

Станцыя 1 “Давайце пазнаёміся”

 Творчасць беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка вельмі багатая і разнастайная. Ён нарадзіўся 14 лютага 1956 года ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна. Гродненскай вобласці.Заснавальнік і радактар дзіцячага часопіса “Лесавік”.Большая частка твораў прысвечана прыродзе, мінулым падзям з гісторыі Беларусі.

Уладзімір Ягоўдзік напісаў многа п’ес- казак для лялечнага тэатра. Гэта “Залатое  зярнятка”,  “Усміхніся, прынцэса”і інш.

Слайд 2

 Творчасць Уладзіміра Ягоўдзіка

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 3

 Творчасць Уладзіміра Ягоўдзіка

 

(дзеці седзячы на месцы імітуюць рух на машыне пад музыку”

 

Слайд 4

 Станцыя 2  Кніжная выстава“Свет дзівос”

Знаёмства з творамі Уладзіміра Ягоўдзіка

 

 

 

 

 

 

 

 

а) Дзеці ўважліва разглядваюць вокладкі кніг. Якія прадстаўлены на выставе.Настаўнік дае паясненні.

Асаблівая ўвага надаецца зместу, вучні знаёмяцца з раздзеламі кніг, назвамі твораў.

б) Выбар кніг.Кожны выбірае сабе кнігу і атрымлівае заданне.

 

 

 

 

 

 

 

в) Працяг знаёмства з кнігамі “Прыродны азбукоўнік” у алфавітным парадку аўтар кнігі вельмі коратка, але цікава і займальна апісвае прыроду: найперш звяроў і птушак, потым  іншых жывых істот.

 

Слайд 5

 

 

 

 Бабуліна варта”Энцыклапедычны зборнік для дзяцей і бацькоў.У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі.

 

 

Слайд 6

Сем цудаў Беларусі. У зборнік уваходзяць апавяданні : “Аповесці мінулых гадоў”, “Вочы зямлі : кніга пра беларускія азёры.”Адмірал і яго каманда : пра матылькі Беларусі.

(пад песню “самалёцік” вучні імітуюць лятанне на самалёце)  На  наступную станцыю мы з вамі паляцім на самалёце.

Слайд 7

 Станцыя 3  “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі”

        Вандроўка па старонках кнігі “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі”

Слайд 8.  Зубры

Слайд 9  Казулі

Слайд 10. Ласі

Слайд 11.Воўк

Слайд 12.

Слайд 13.Балотная сава

Слайд 14. Чорны бусел

Слайд 15.Лебедзь –шыпун

Слайд 16. Венерын чаравічак

 

Слайд 17.Зязюліны слёзы

Слайд 18. Гарлачык белы

Слайд 19.Сон-трава

(пад музыку “Лыжная прагулка” дзеці імітуюць язду на лыжах)

На наступную станцыю мы з вамі паедзем на лыжах.

Слайд 20. Станцыя “Сонечныя пялёсткі”

Работа з кнігай “Сонечныя пялёсткі”

1-я група.Работа з кнігай Уладзіміра Ягоўдзіка “Сонечныя пялёсткі”( вучні чытаюць апавяданні “Студзень”, “Люты”

Заданне : адказваюць на пытанні, зачытваюць прымаўкі пра зімовыя месяцы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 21

 Станцыя 4. Літаратурныя замалёўкі Уладзіміра Ягоўдзіка

2-я група.

Работа з кнігай Уладзіміра Ягоўдзіка “Птушыная дарога”

Заданне: скласці загадку пра птушку пры дапамозе прачытаных твораў .

Слайд 22

 Станцыя 5. Рэха турынага рога

  3-я група

Работа з кнігай Уладзіміра Ягоўдзіка “Рэха турынага рога”

 Заданне : саставіць апісанне знікшага  з зямлі Беларусі Чорнага зайца

 Слайд 23

 

 

 

Станцыя “Загадкавая

1.Гэта пушчы спадары –

Белавежскія …(Зубры)

2.Даўганосы, даўганогі

Прыляцеў з далёкай дарогі  (Бусел)

3.Ні   хвілінкі не маўчала,

Ночку цэлую крычала.

Аж пад раніцу ў самой

Забалела галава –

Рупар выключыла свой,

Спаць улеглася… (Сава)

4.Што гэта за дзіва

Сярод кветак уміг

На сцябліне бачу-

Жоўты чаравік.

5.Хто на сваёй галаве лес носіць ? (Лось)

6.Прыгожая птушка

На возера села

Быццам нявеста

Белы ўбор надзела. (Лебедзь)

7.Малако туды  не льюць

І сунічкі не кладуць

Па вадзяной паверхні плаваюць

Бялюткі –прыгажуні

Нам вочы радуюць.(Белы гарлачык)

8.Ёсць кветачка лясня

Сонная такая

Да спадобы ўсім яна

А завецца (Сон –трава)

 

 

 

 

 

 

 

Падвядзенне вынікаў

-Давайце яшчэ раўз нагадаем  як называлася наша падарожжа?

-Назавіце кнігі з якімі сёння працавалі ?

-Якія творы больш спадабаліся ?

Якія вам хацелася прачытаць

-Вось і скончылася наша падарожжа.Няхай кожны з вас задумаецца пра свае адносіны да  да роднай прыроды.Будзем берагчы родную прыроду.

Рэфлексія

Гульня “Пахвалі”

Настаўнік просіць дзяцей пахваліць сябе…

  • за набытыя веды
  • за актыўную работу
  • за добрыя паводзіны